Пак Кын Хэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пак Кын Хе (кар.: 박근혜, 朴槿惠; 2 лютага 1952 года, Тэгу, Паўднёвая Карэя) — 11-ы прэзідэнт Рэспублікі Карэя (2013—2017). Дачка Пак Чон Хі, прэзідэнта Паўднёвай Карэі ў 1963—1979 гадах. Лідар партыі Сэнуры ў 2004—2006 і 2011—2012 гадах. Абраная прэзідэнтам Рэспублікі Карэя на выбарах 2012 года[3], уступіла ў пасаду 25 лютага 2013 года. Прэзідэнцкія паўнамоцтвы былі прыпыненыя ў выніку галасавання па працэдуры імпічменту, які адбыўся 9 снежня 2016 года ў парламенце Паўднёвай Карэі. 10 сакавіка 2017 года Канстытуцыйны суд Паўднёвай Карэі аднагалосна зацвердзіў імпічмент, пасля чаго паўнамоцтвы прэзідэнта былі спыненыя. Пак Кын Хе стала першай у гісторыі Рэспублікі Карэя жанчынай-прэзідэнтам, а таксама першым у паўднёвакарэйскай гісторыі прэзідэнтам краіны, які быў адпраўлены ў адстаўку ў выніку імпічменту.