Палац Астрожскіх
From Wikipedia, the free encyclopedia
Палац Астрожскіх — барочны асабняк у Варшаве, у якім знаходзіцца Музычнае таварыства імя Фрэдэрыка Шапена. Будаўніцтва варшаўскай рэзідэнцыі задумаў апошні з князёў Астрожскіх, Януш, які прыняў каталіцтва. Пасля яго смерці ў 1620 годзе на месцы падрыхтаванага ім для замка ўзнёслага бастыёна дыпламат Ян Гнінскі пабудаваў уласны асабняк (арх. Тыльман ван Гамерэн). У 1725 годзе палац набылі Замойскія.
Хуткія факты Палац Астрожскіх, Краіна ...
Славутасць | |
Палац Астрожскіх | |
---|---|
52°14′11″ пн. ш. 21°01′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Архітэктар | Тыльман ван Гамерэн |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У пачатку XIX стагоддзя струхлелы палац здаваўся пад кватэры, потым быў прыстасаваны пад ваенны шпіталь, пакуль яго ў 1859 годзе не выкупіў Польскі музычны інстытут. Менавіта ў гэтым будынку працавалі такія буйныя музыкі, як Манюшка і Падзярэўскі. Падчас Другой сусветнай вайны немцы разбурылі палац, але ў 1949-54 гг. ён быў адноўлены з руін.