Паліва (кераміка)
кераміка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Палі́ва, глазура (ням.: Glasur, фр.: glaçure), цаніна (ням. Zinn -- волава) — шклопадобнае пакрыццё таўшчынёй 0,15—0,3 мм, замацаванае на кераміцы абпальваннем. Робіць кераміку воданепранікальнай, надае ёй новыя дэкаратыўныя ўласцівасці, узбагачае колер.