Палітыка Польшчы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Польшча — дэмакратычная парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка. Палітычная сістэма Польшчы аформлена ў Кастытуцыі 1997 года. Калі зрабіць экскурс у гісторыю, то Канстытуцыя 3 мая 1791 года была першай прынятай у Еўропе канстытуцыяй. Сённяшняя канстытуцыя гарантуе грамадзянам Польшчы абарону правоў чалавека, свабоду рэлігіі, слова і сходаў, мультыпартыйную сістэму, а таксама скасоўвае некаторыя камуністычныя ідэі з мэтай пабудовы рынкавай эканомікі. Згодна з Сусветным індэксам міру, Польшча ўваходзіць у лік 20 % найбольш мірных краін свету.