Папамабіль
аўтамабіль, якім звычайна карыстаецца Папа Рымскі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Папамабіль — неафіцыйная назва адмыслова распрацаванага аўтамабіля для публічных паездак Папы Рымскага. Слова ўтворана кантамінацыяй слоў «папа» і «аўтамабіль».
Пасля замаху 13 мая 1981 года Папа карыстаецца толькі адмыслова падрыхтаванымі браніраванымі машынамі.
Кожны аўтамабіль пантыфіка адрозніваецца ўласным нумарным знакам: на таблічках нанесеная абрэвіятура SCV (Stato della Citta del Vaticano - дзяржава і горад Ватыкан) і нумар машыны па парадку. Але па традыцыі, на час публічных паездак на машыну, дзе знаходзіцца Папа, заўсёды прымацоўваецца таблічка SCV 1.[1]