Папа (горад)
горад у Венгрыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Папа (значэнні).
Па́па (венг.: Pápa) — горад на захадзе Венгрыі ў медзье Веспрэм. Другі паводле насельніцтва горад медзье. Насельніцтва складае 33 080 чалавек (2007).
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Горад Папа размешчаны на поўнач ад пагорыстай грады Бакань. Размешчаны за 40 кіламетраў на паўночны захад ад сталіцы медзье — Веспрэма і за 40 кіламетраў на поўдзень ад Дзьёра. Папа — чыгуначны вузел, дарогі вядуць у Сомбатхей, Татабанью, Дзьёр і Чорну. Аўтадарогі звязваюць горад з навакольнымі гарадамі.
Насельніцтва горада ў значнай меры складаюць нашчадкі нямецкіх перасяленцаў, якія прыбылі сюды ў XVIII стагоддзі пасля вызвалення Венгрыі ад туркаў.