Паранай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Парана́й (руск.: Поронай[2]) — самая доўгая[1] рака вострава Сахалін (Расія).
Хуткія факты Паранай, Характарыстыка ...
Паранай | |
---|---|
руск. Поронай | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 350 км |
Басейн | 7 990 км² |
Расход вады | 78,9[1] м³/с (за 101 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Усходне-Сахалінскія горы |
• Каардынаты | 50°22′18,48″ пн. ш. 143°11′06″ у. д.HGЯO |
Вусце | заліў Цярпення |
• Месцазнаходжанне | Паранайск |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 49°13′33,60″ пн. ш. 143°07′22,80″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ахоцкае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Сахалінская вобласць |
Код у ДВР | 20050000212118300003594 |
— выток, — вусце |
Закрыць
Даўжыня ракі — 350 км, плошча вадазбору — 7990 км². Сярэдні расход вады за 101 км ад вусця 78,9[1] м³/с. Сярэдні шматгадовы сцёк 2,49[1] км³/год. Бярэ свой пачатак на Набільскага хрыбта ў сістэме Усходне-Сахалінскіх гор, працякае па забалочанай Тымь-Паранайскай нізіне, упадае ў заліў Цярпення Ахоцкага мора. За 10 км ад мора рака падзяляецца на 2 рукавы, якія ўпадаюць туды асобна за 5 км адзін ад аднаго, рукавы такім чынам утвараюць забалочаны рачны востраў.
Сярод прытокаў: Леанідаўка, Арлоўка, Каменка, Ельная, Жытніца, Вальза, Таёжная, Туманная, Матросаўка, Уладзіміраўка і інш.
Каля заходняга вусця ракі размешчана вялікая частка горада Паранайск.