Партал:ЛГБТ/Добры артыкул
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэ́цью Уэ́йн Шэ́пард (англ.: Matthew Wayne Shepard, 1 снежня 1976, Каспер, Ваёмінг, ЗША — 12 кастрычніка 1998, Форт-Колінс, Каларада, ЗША) — амерыканскі студэнт, ахвяра злачынства на глебе нянавісці да гомасексуалаў, які стаў сімвалам барацьбы з гамафобіяй, гвалтам і забабонамі ў дачыненні да ЛГБТ-людзей. Яго забойства ў 1998 годзе выклікала шырокі рэзананс і прыцягнула ўвагу грамадскасці да праблем ЛГБТ-супольнасці. Пасля ў ЗША быў прыняты так званы «Акт Мэцью Шэпарда і Джэймса Бёрда-малодшага», які пашырыў заканадаўчае вызначэнне злачынства на глебе нянавісці.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d5/Matthew_Shepard_and_James_Byrd%2C_Jr._Hate_Crimes_Prevention_Act.jpg/640px-Matthew_Shepard_and_James_Byrd%2C_Jr._Hate_Crimes_Prevention_Act.jpg)