адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пасе́ліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Паселічы.
Паселіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Хойніцкі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Паселічы |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 994 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Веляцінскага, Звіняцкаўскага, Мархлеўскага і Пудакоўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Хойніцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 30 чэрвеня 1966 года ў склад сельсавета з Небытаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Гарошкаў, Карчовае, Кастрычнік і Чырвоны Араты)[1].
17 лістапада 2005 года скасаваны пасёлкі Каралін і Сокал[2]. 29 снежня 2009 года пасёлак Карпілаўка быў пераўтвораны ў вёску, а вёска Пятраш — у пасёлак[3]. 2 лістапада 2009 года ліквідаваны пасёлак Чырвоная Зара[4]. 20 мая 2010 года ліквідавана вёска Карпілаўка, а яе тэрыторыя далучана да аграгарадка Веляцін[5]. 21 верасня 2010 года ліквідавана вёска Гарошкаў[6], 15 лістапада 2018 года — вёска Берасцечка[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1265 чалавек[8], з іх 89,0 % — беларусы, 7,4 % — рускія, 2,7 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 994 чалавекі[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.