Пацавіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пацаві́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Пацавічы.
Пацавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мастоўскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Пацавічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 28 жніўня 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 741 |
Плошча | 101,52 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Самуйлавіцкі сельсавет у складзе Мастоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Ніжнія Самуйлавічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рагозніцкага сельсавета[1]. 25 лютага 1961 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пацавічы, сельсавет перайменаваны ў Пацавіцкі[2]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ваўкавыскага раёна. 28 жніўня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пескаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1741 чалавек[4], з іх 48,5 % — беларусы, 46,0 % — палякі, 4,5 % — рускія[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: аграгарадкі Вялікая Рагозніца і Пацавічы, вёскі Боркі, Войдзевічы, Забалацце, Лаўры, Ліхінічы, Логнавічы, Лявонавічы, Малая Рагозніца, Парфенавічы, Самуйлавічы Горныя, Самуйлавічы Дольныя.