Паўакаі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўа́каі (маары: pouākai) або поўкаі (poukai) — жахлівая вялізная птушка ў міфалогіі[en] маары[1].
Хуткія факты Паўакаі, Міфалогія ...
Паўакаі | |
---|---|
маары: pouākai | |
| |
Міфалогія | маарыйская |
Тып | драпежныя птушкі |
Мясцовасць | Новая Зеландыя, Паўднёвы востраў |
Закрыць
Згодна з некаторымі паданнямі, паўакаі забіваюць і пажыраюць людзей. Міф можа адносіцца да сапраўднага, але цяпер вымерлага арла Хааста[en]: найбуйнейшы з вядомых відаў арлоў, які быў здольны забіць дарослага моа вагой да 230 кілаграмаў і патэнцыйна здольны забіць чалавека[2].