Паўднёвы камень
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўднёвы камень, або камень цяжарнай жанчыны — гэта мегалітычны каменны блок, размешчаны ў Баальбеку, Ліван. Вядомы са старажытнасці, з’яўляецца адным з самых вялікіх апрацаваных чалавекам камянёў у свеце. Вага каменя складае звыш 1000 т. Камень не з’яўляецца паралепіпедам, яго памеры дасягаюць прыкладна 20 м у даўжыню, больш за 4 м у шырыню і каля 4 м у вышыню.