Паўстанне 1863 года ў Ігуменскім павеце
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўстанне 1863 года ў Ігуменскім павеце — вайсковыя дзеянні нацыянальна-рэвалюцыйных паўстанцкіх аддзелаў супраць расійскага панавання у Ігуменскім павеце. На той час ягоная тэрыторыя займала землі сучасных Чэрвеньскага, Пухавіцкага, Бярэзінскага, Уздзенскага, часткі Смалявіцкага раёнаў Мінскай вобласці.