![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8f/Dry_rainforest.jpg/640px-Dry_rainforest.jpg&w=640&q=50)
Пераменна-вільготныя трапічныя лясы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пераменна-вільготныя трапічныя лясы — часткова лістападныя густыя трапічныя лясы. Ад вільготнатрапічных лясоў адрозніваюцца меншай відавой разнастайнасцю, памяншэннем колькасці эпіфітаў і ліян.[1] У вільготны перыяд нагадваюць вечназялёныя экватарыяльныя лясы, а ў засушлівы большая частка дрэў застаецца без лісця, акрамя прадстаўнікоў вечназялёных відаў у ніжніх ярусах.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8f/Dry_rainforest.jpg/640px-Dry_rainforest.jpg)
Пераменна-вільготныя лясы растуць да поўдня і поўначы ад вільготных экватарыяльных лясоў: у трапічнай частцы Афрыкі, у Амерыцы, у Індастане, на Шры-Ланцы, у Індакітаі, Кітаі, Паўночнай і Паўночна-Усходняй Аўстраліі.[2]