Перкалятар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Перкалятар — разнавіднасць чайніка (кававаркі) для прыгатавання кавы. Слова «перкалятар» паходзіць ад англ. percolation (у сваю чаргу ад лац. percōlāre) - «прасочванне». Перкалятар звычайна вырабляецца са сталі.
У ходзе прыгатавання кавы ў перкалятары кіпень пад ціскам пранікае ў камеру з молатай абсмажанай кавай, прасочваецца праз яе і сцякае ў ёмістасць з гатовым напоем.
Перкалятары былі найбольш распаўсюджаныя ў 1970-х гадах, аднак іх паступова выцеснілі аўтаматычныя капежная кававарка і фрэнч-прэс, а таксама рост папулярнасці эспрэса, на сённяшні дзень у прамысловых маштабах не выпускаюцца.