Першыя лэдзі ЗША
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пе́ршая лэ́дзі ЗША — тытул гаспадыні Белага дома. Традыцыйна абавязкі гаспадыні выконвае жонка прэзідэнта ЗША, але часам гэты тытул прысвойваўся жанчыне, якая жонкай главы дзяржавы не з'яўлялася — у выпадку, калі прэзідэнт быў халасты ці аўдавеў, або калі жонка не магла выконваць абавязкі першай лэдзі. Гэты тытул не прадугледжвае выбараў і ніякіх афіцыйных службовых абавязкаў. Тым не менш, першая лэдзі прысутнічае на многіх афіцыйных цырымоніях і дзяржаўных мерапрыемствах, як у суправаджэнні прэзідэнта, так і замест яго. Традыцыйна, гаспадыня Белага дома не мае іншай працоўнай занятасці на працягу выканання сваіх абавязкаў[1]. У кола яе абавязкаў таксама ўваходзіць клопат аб усіх цырымоніях Белага дома. У першай лэдзі ёсць свой штат служачых, уключаючы грамадскага сакратара Белага дома, кіраўніка штату працаўнікоў, прэс-сакратара, галоўнага фларыста, шэф-повара. Офіс першай лэдзі з'яўляецца падраздзяленнем Выканаўчага офіса Прэзідэнта.
Першая лэдзі ЗША | |
---|---|
Пасаду займае Джыл Байдэн з 20 студзеня 2021 года | |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Белы дом |
Тэрмін паўнамоцтваў | 4 года |
Першы на пасадзе | Марта Вашынгтон |
Паводле бібліятэкі Белага домаbeen і Нацыянальнай бібліятэцы першых лэдзіbeen, усяго было 45 першых лэдзі і 46 тытулаў першай лэдзі. Такое разыходжанне ўзнікла з-за таго, што Гровер Кліўленд быў прэзідэнтам двойчы ў розны час і лічыцца адначасова 22-м і 24-м прэзідэнтам, яго жонка Флорэнс Фолсам Кліўленд таксама была палічана двойчы. Пасля інаўгурацыі Барака Абамы 20 студзеня 2009 года, яго жонка Мішэль Абама стала 46-й першай лэдзі, змяніўшы на гэтай пасадзе Лору Буш, жонку Джорджа Буша-малодшага.
Самай першай лэдзі ЗША была Марта Вашынгтон, жонка Джорджа Вашынгтона. У прэзідэнтаў Джона Тайлера і Вудра Вільсана было па дзве першыя лэдзі, абодва яны ажаніліся двойчы на працягу прэзідэнцкага тэрміну.
З усіх прэзідэнтаў ЗША чацвёра былі маладзейшыя за жонак: Джордж Вашынгтон, Мілард Філмар, Бенджамін Гарысан і Уорэн Гардзінг.
Жонкі чатырох прэзідэнтаў памерлі раней, чым іх мужы прынялі прысягу, але яны ўсё адно лічацца першымі лэдзі: Марта Джэферсан, жонка Томаса Джэферсана; Рэйчэл Джэксан, жонка Эндру Джэксана; Ханна Ван Бюрэн, жонка Марціна Ван Бюрэна; і Элен Артур, жонка Чэстэра А. Артура.
Харыет Лэйн, пляменніца Джэймса Б'юкенена, была адзінай афіцыйнай першай лэдзі, якая не была ў шлюбе з прэзідэнтам, аднак неафіцыйна абавязкі першай лэдзі выконвала Долі Мэдысан. Эмілі Донельсан і Сара Ёрк Джэксан былі неафіцыйнымі першымі лэдзі падчас прэзідэнцтва Эндру Джэксана. Чэлсі Клінтан неафіцыйна выконвала абавязкі першай лэдзі падчас выбарчай кампаніі яе маці і на працягу тэрміну яе паўнамоцтваў у Сенаце падчас прэзідэнцтва Біла Клінтана.
Тытул «першая лэдзі» ўпершыню быў выкарыстаны ў панегірыку Джэймса Мэдысана, прысвечаным Долі Мэдысан. Аднак у афіцыйны абарот тэрмін увайшоў толькі пасля з'яўлення ў Белым Доме Харыет Лэйн.
У 2007 годзе Манетны двор ЗША пачаў выпускаць набор залатых манет з партрэтамі першых лэдзі на аверсе[2]. Калі ў прэзідэнта не было жонкі, на аверсе была намалявана эмблема свабоды як на манетах, якія былі ў той час у абароце, а на рэверсе — эмблема з выявай прэзідэнта. Такімі манетамі з'яўляюцца манеты першых лэдзі Томаса Джэферсана, Эндру Джэксана, Марціна Ван Бюрэна і Джэймса Б'юкенена. На манеце першай лэдзі Чэстэра Артура намалявана суфражыстка Эліс Пол[3].