Пешка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пешка — асноўная адзінка вымярэння шахматнага матэрыялу (у шахматах пешкі не лічаць фігурай). У пешачным эквіваленце вымяраюць «кошт» усіх астатніх фігур (лёгкая фігура прыкладна роўная тром пешкам, ладдзя — пяці). Паводле Франсуа Філідора пешка — «душа шахматнай партыі», структура пешачнага размяшчэння вызначае стратэгічны малюнак партыі. У эндшпілі роля пешак значна ўзрастае, асабліва тых, якія прасунутыя далёка (блізкія да поля пераўтварэння).
У шахматнай натацыі літарнае азначэнне пешкі звычайна не ўжываецца.
Праз сваю індывідуальную слабасць параўнальна з іншымі фігурамі, пешка ў метафарычным сэнсе ўяўляе сабой бездапаможнасць (напрыклад, «Ён быў усяго толькі пешкай у маіх руках»).