![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/37/Paris_Montmartre_Place_du_Tertre_dsc07247.jpg/640px-Paris_Montmartre_Place_du_Tertre_dsc07247.jpg&w=640&q=50)
Плошча Тэртр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Плошча Тэртр (фр.: Place du Tertre), таксама Плошча Узгорка — «сэрца Манмартра»; плошча ў 18-й муніцыпальнай акрузе Парыжа 200 м на захад ад базілікі Сакрэ-кёр. З'яўляецца адной з самых наведвальных славутасцяў Парыжа.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/37/Paris_Montmartre_Place_du_Tertre_dsc07247.jpg/640px-Paris_Montmartre_Place_du_Tertre_dsc07247.jpg)
Асноўная забудова плошчы адносіцца да 18 стагоддзя. У пачатку XX стагоддзя тут жылі шматлікія мастакі, такія, як Пабла Пікаса і Морыс Утрыло; наваколлі плошчы Тэртр лічыліся цэнтрам сучаснага мастацтва.
Сёння на плошчы Тэртр мастакі і карыкатурысты выстаўляюць на продаж (галоўным чынам, турыстам) свае працы. Для гэтага патрабуецца канцэсія Саюза мастакоў, якую вельмі цяжка атрымаць.
На першых паверхах навакольных дамоў размяшчаюцца невялікія кафэ і рэстараны.