Польдар
From Wikipedia, the free encyclopedia
По́льдар (нідэрл.: polder) — асушаны і апрацаваны нізінны ўчастак узбярэжжа. Польдары звычайна размяшчаюцца на месцы нізінных забалочаных марскіх узбярэжжаў — маршаў, часта ніжэй узроўню мора, абаронены ад мора ці іншых вадаёмаў валамі, дамбамі і іншымі гідратэхнічнымі збудаваннямі ад затаплення марскімі і рачнымі водамі. Узровень грунтавых водаў у польдарах рэгулюецца дрэнажнымі ўстройствамі, часта з машыннай адпампоўкай вады. Польдары адрозніваюцца высокай урадлівасцю, таму звычайна апрацоўваюцца.