From Wikipedia, the free encyclopedia
Полька (чэшск.: pulka - палова кроку) — хуткі народны чэшскі танец[1], а таксама жанр танцавальнай музыкі. Музычны памер полькі — ⓘ. Полька з'явілася ў сярэдзіне XIX ст. ў Багеміі (сучасная Чэхія), і з 1840-х гадоў пашырылася ў Еўропе як бальны танец[1].
Назва танца паходзіць ад чэшскага слова pulka[2], якое азначае «палова кроку», паколькі рытм полькі патрабуе хутка пераступаць ногі — з нагі на ногу.
З-за сугучнасці назвы польку часта памылкова лічаць польскім танцам. Акрамя таго, не варта блытаць польку са шведскім танцам польска (polska, ⓘ).
Полькі пісаў Іаган Штраўс I і яго сын Іаган Штраўс II. Гэты жанр часта сустракаецца ў творчасці чэшскіх кампазітараў Бедржыха Сметаны, Антаніна Дворжака і іншых.
Полька хоць і з'яўляецца запазычаным танцам, блізкая народнай беларускай харэаграфіі, яна моцна трансфармавалася ў нацыянальным плане пры гэтым аказаўшы моцны ўплыў на іншыя танцы[3]. Увайшоўшы ў побыт беларусаў, яна трансфармавалася ў нацыянальным духу. У розных рэгіёнах узніклі лакальныя варыянты, якія асіміляваліся з мясцовым харэаграфічным фальклорам і станавіліся народнымі. Лёгкасць пранікнення полькі ў беларускую харэаграфію абумоўлена пэўнай блізкасцю яе да беларускіх нацыянальных харэаграфічных традыцый[1].
2/4 памер полькі добра зліўся з беларускім традыцыйным танцам, які меў аналагічны памер[4]. Так, напрыклад, «Трасуха» з'яўляецца сімбіёзам тыпавога народнага танца, ад якога яна і атрымала сваю назву, і полькі[3]. Часцей за ўсё на Беларусі полька выконваецца парамі, якія рухаюцца паўкрокамі з паваротамі па крузе. Танец упрыгожваецца разнастайнымі дробнымі па[1], часта суправаджаецца прыпеўкамі.
Беларускія полькі надзвычай багатыя па сваіх харэаграфічным і музычным малюнкам, яны адрозніваюцца вялікай ладавай і інтанацыйнай разнастайнасцю[3]. Полька патрабавала ад танцораў і майстэрства, і фізічнай вынослівасці[5].
Як і кадрыля, полька таксама мае мноства лакальных варыянтаў: «Барысаўская», «Віцяблянка», «Гаўкаўская», таксама назвы даваліся па асаблівасцях харэаграфіі: «Цераз нагу», «З падкіндэсам», «З прысюдамі», «На пяце», «Вінтом» і гэтак далей[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.