From Wikipedia, the free encyclopedia
Поль Скарон (фр.: Paul Scarron; 4 ліпеня 1610, Парыж — 6 кастрычніка 1660, Парыж) — французскі раманіст, драматург і паэт.
Поль Скарон | |
---|---|
фр.: Paul Scarron | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1610[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 кастрычніка 1660[1][2][…] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Françoise d'Aubigné, Marquise de Maintenon[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, драматург, раманіст |
Кірунак | барока |
Мова твораў | французская |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сёмае дзіця ў сям'і чыноўніка Падліковай палаты, Поль Скарон выбраў кар'еру каталіцкага святара. У 1632 г. атрымаў месца ў прыходзе ў Ле-Мане. Быў набліжаны да біскупа Шарлю дэ Бамануар і вельмі папулярным у правінцыйных салонах. У 1638 г. ён нечакана захварэў на рэўматызм, быў вымушаны праводзіць значную частку часу ў пакоі, нярэдка трываючы боль у суставах. Але хвароба не перашкодзіла яму займацца літаратурнай працай. Не маючы амаль ніякіх сродкаў да існавання, ён павінен быў звяртацца да заступніцтва мецэнатаў, прысвячаючы ім свае творы, дамагаючыся грашовай дапамогі і пенсіі. Улюбёнец Ганны Аўстрыйскай, пасля публікацыі ў 1649 г. памфлетных вершаў у адрас кардынала Мазарыні, ён пазбавіўся каралеўскай пенсіі і быў вымушаны зарабляць на жыццё вершамі-прысвячэннямі. Скарон вярнуўся ў Парыж і ў 1652 г. ажаніўся з 17-гадовай беспасажніцай Франсуазай д'Абінье, унучкай паэта Агрыпа д'Абінье, будучай мадам дэ Ментэнон, гэта палепшыла апошнія 8 гадоў яго жыцця. У сваім доме ў парыжскім квартале Марэ, празваным «прытулкам безграшоўя», ён адкрыў літаратурны салон, дзе часта збіраўся літаратурны свет, да якіх далучаліся многія набліжаныя да каралеўскага двара. Там бывалі паэты Сент-Аман, Трыстан Пустэльнік, Бенсерад, абат Буарабер, жывапісец Міньяр, маршал Францыі Цюрэн, Нінон дэ Ланкло.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.