Помнікі Мінска
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Артыкул Помнікі Мінска прысвечаны гарадской скульптуры сталіцы Беларусі горада Мінска.
Гэта старонка — інфармацыйны спіс.
У сучасным Мінску ўсталяваная вялікая колькасць помнікаў, мемарыялаў, стэл і абеліскаў, а таксама памятных знакаў — як у часы СССР, так і ў незалежнай дзяржаве.
Статус Мінска, як не толькі сталіцы беларускай дзяржавы, але і сучаснага галоўнага цэнтра беларускай нацыі, вызначыў той факт, што ў горадзе засяроджана шмат помнікаў, бюстаў, мемарыяльных дошак, месцаў ушанавання дзеячаў нацыянальнай беларускай гісторыі і культуры — ад княжацкай эпохі да сучаснасці.