![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8c/Pot%2527ma.jpg/640px-Pot%2527ma.jpg&w=640&q=50)
Поцьма (Зубава-Палянскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Поцьма (руск.: По́тьма) — пасёлак гарадскога тыпу ў Зубава-Палянскім раёне Мардовіі. Насельніцтва — 3681 чал. (2021). Размешчаны за 6 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра — пасёлка Зубава Паляна, у лясным масіве. У пасёлку размяшчаецца чыгуначная станцыя Поцьма. У пачатку 1930-х гадоў, у сувязі з будаўніцтвам лагераў для зняволеных, ад Поцьмы будуецца Яваская вузкакалейная чыгуначная ветка. У Поцьме знаходзіўся перасыльны пункт — «Поцьмінскія лагеры» ГУЛАГа. Быў створаны леспрамгас па нарыхтоўцы паліва для Маскоўскай чыгункі.
Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...
Пасёлак гарадскога тыпу
Поцьма
| ||||||||||||||||||
Закрыць
У 1941 годзе была створана кавальска-механічная майстэрня па вырабе вагонных дэталяў (цяпер Завод нестандартызаванага абсталявання).
З 1950 года — сяло. З 1968 года — пасёлак гарадскога тыпу.