Прага
горад, сталіца Чэхіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Прага (чэшск.: Praha [ˈpraɦa], мянушка: Прага, маці гарадоў) — сталіца і найбуйнейшы горад Чэхіі, чатырнаццаты паводле велічыні горад у Еўрапейскім Саюзе. Горад размяшчаецца ў паўночна-заходняй частцы краіны на рацэ Влтаве ў гістарычным рэгіёне Багемія, цэнтрам яго з'яўляецца. У Празе пражываюць каля 1,24 млн чалавек, у той час як з улікам прадмесцяў можна налічыць амаль 2 мільёна чалавек[1]. Да цяперашняга выгляду развівалася адзінаццаць стагоддзяў. Цяпер размяшчаецца на тэрыторыі ў 496 квадратных кіламетраў. Прага ўтварае адзін з чэшскіх адміністрацыйных рэгіёнаў — край Прага, а таксама з'яўляецца сталіцай Цэнтральначэшскага края (чэшск.: Středočeský kraj) і двух яго раёнаў, Прага-Усход і Прага-Захад, пры гэтым у іх склад не ўваходзіць — у ёй размешчаныя толькі іх адміністрацыйныя органы.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Прага была палітычным, культурным і эканамічным цэнтрам Цэнтральнай Еўропы. Заснаваны горад быў у эпоху раманскага стылю, а росквіт атрымаў падчас гатычнай і рэнесанснай эпох, Прага была не толькі сталіцай чэшскай дзяржавы, але і рэзідэнцяй двух імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі і, такім чынам, сталіцай гэтай краіны[2]. Горад займаў важнае месца ў часы існавання Аўстра-Венгрыі, а таксама адыгрываў значную ролю і падчас пратэстанцкай Рэфармацыі, Трыццацігадовай вайны і ў гісторыі XX стагоддзя, падчас абедзвюх сусветных войнаў. Пасля Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе стаў сталіцай Чэхаславакіі. З 1960 па 1992 год — сталіца ЧССР, з студзеня 1993 года — сталіца Чэшскай Рэспублікі.
У Празе маецца цэлы шэраг вядомых культурных помнікаў, многія з якіх перажылі гвалт і разбурэнне апошняга стагоддзя ў Еўропе. Сярод славутасцей горада варта вылучыць: Пражскі Град, Карлаў мост, Старамесцкая плошча з астранамічнымі гадзіннікам, яўрэйскі квартал, Сцяна Ленана і ўзгорак Петршын. У 1992 годзе гістарычны цэнтр Прагі быў уключаны ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.