Прафесар
пасада выкладчыка ці навуковага супрацоўніка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Прафесар (лац.: professor «выкладчык, настаўнік») — вучонае званне і пасада выкладчыка вышэйшай навучальнай установы (ВНУ) або навуковага супрацоўніка навукова-даследчай установы. Афіцыйны статус з XVI ст. (упершыню ў Оксфардскім універсітэце). У некаторых краінах існуюць пасады ардынарнага (штатнага) і экстраардынарнага (пазаштатнага) прафесара. У шэрагу краін (Аўстрыя, Бельгія, Германія і інш.) прафесарамі называюць не толькі выкладчыкаў універсітэтаў і супрацоўнікаў ВНУ, але і настаўнікаў сярэдняй школы, у ЗША — выкладчыкаў каледжаў.