Простыя рэчывы
рэчывы, якія складаюцца з атамаў аднаго хімічнага элемента / From Wikipedia, the free encyclopedia
Простыя рэчывы — рэчывы, якія складаюцца з атамаў аднаго хімічнага элемента.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d7/Rough_diamond.jpg/320px-Rough_diamond.jpg)
У залежнасці ад тыпу хімічнай сувязі паміж атамамі простыя рэчывы могуць быць металамі (Na, Mg, Al, Bi і інш.) і неметаламі (H2, N2, Br2, Si і інш.)[1].
Прыклады простых рэчываў: малекулярныя (O2, O3, H2, Cl2) і атамарныя (He, Ar) газы; розныя формы вугляроду, ёд (I2), металы (не ў выглядзе сплаваў).