![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/72/Le_Tour_du_monde-01-p237.jpg/640px-Le_Tour_du_monde-01-p237.jpg&w=640&q=50)
Пуэльчэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пуэ́льчэ (ісп.: Puelche, ад мапудунгун pwelche «усходняга роду»; саманазва Gününa küne) † — індзейскі народ, які ў мінулым насяляў паўночную Патагонію.
Пуэльчэ (Gününa küne) † | |
![]() | |
Малюнак 1860 г. | |
Агульная колькасць | |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Патагонія |
Мова | пуэльчэ |
Рэлігія | анімізм |
Блізкія этнічныя групы |
Далёкія продкі пуэльчэ мігрыравалі на ўсход ад галоўнага Андскага хрыбта з ціхаакіянскага ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі. У XVI — XVIII стст. яны насялялі землі ўздоўж буйных рэк паўночнай Патагоніі, аднак часам з'яўляліся нават на поўдні Буэнас-Айрэс. Асноўнымі заняткамі былі вандроўнае паляванне на гуанака і нанду, а таксама збіральніцтва. Групы, што жылі на мяжы з пампай, у большай ступені залежалі ад збору пладоў ражковага дрэва. Жытламі з'яўляліся навесы на часовых стаянках.
У XVIII ст. пуэльчэ асвоілі конегадоўлю, што значна змяніла іх лад жыцця. Яны аб'ядноўваліся ў конныя атрады да 100 — 120 чалавек, рабілі напады на суседнія народы і іспанскія жывёлагадоўчыя гаспадаркі. Фактарамі, якія садзейнічалі заняпаду гэтага народа, сталі міжусобіцы, рэзкае скарачэнне дзікай жывёлы ў выніку неашчадных забойстваў, эпідэміі і экспансія з захаду мапучэ.
У XIX ст. тэрыторыі пуэльчэ былі падзелены паміж Аргенцінай і Чылі, што суправаджалася ваеннымі дзеяннямі супраць тубыльцаў. У выніку выжылыя паступова асіміляваліся сярод еўрапейскіх пасяленцаў і мапучэ. Лічыцца, што апошні пуэльчэ памёр у 1938 г. Аднак пасля II Сусветнай вайны навукоўцы працягвалі збіраць узоры мовы пуэльчэ і нават склалі яе слоўнік.