Пяць кольцаў Масквы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пяць кольцаў Масквы — штогадовая шматдзённая шашэйная велагонка, якая праходзіць у Маскве ў пачатку мая. Лічыцца пераемніцай велагонкі па Садовым кольцы, якая ўпершыню прайшла ў 1920 годзе. У 1993 годзе гонка стала міжнароднай, у гэты ж час увайшла ў шматдзёнкі другой катэгорыі (клас 2.2) UCI Europe Tour[1].
Інфармацыя пра гонку | |
---|---|
Час правядзення | Пачатак мая |
Рэгіён | Масква |
Дысцыпліна | Шашэйная |
Тып | Шматдзённая |
Арганізатар | ФВСР |
Гісторыя | |
Першая гонка | 1993 |
Нумар гонкі | 23 (2015) |
Першы пераможца | Юрый Амельхін |
Рэкорд перамог | Андрэй Пчолкін Іван Цярэнін Сяргей Фірсанаў усе па 2 |
Апошні пераможца | Яўген Собаль (BLR) |
Як вынікае з назвы, маршруты ўсіх этапаў гонкі ўяўляюць сабой кольцы. У розныя гады гэта былі: кольца вакол Крамля («Крамлёўскае кольца»), кольца алімпійскай трасы ў Крылацкім («Крылацкае кольца»), Садовае кольца, кольца на Вараб'ёвых гарах («Вараб'ёўскае кольца»), кольца па Лужнецкай набярэжнай («Лужнецкае кольца»).
Першы этап — пралог, індывідуальная гонка з раздзельным стартам. Астатнія этапы — групавыя гонкі з масавым стартам. Апошні этап — «Садовае кольца», традыцыйна праводзіцца 9 мая, у Дзень Перамогі.
Па аналогіі з «Тур дэ Франс» і іншымі буйнымі гонкамі, на «Пяці кольцах» уручаюцца каляровыя майкі: жоўтая — майка лідара, фіялетавая — майка самага стабільнага гоншчыка і г.д.
У 2016 годзе гонка не праводзілася. У 2017 гонка вярнулася ўжо без класічнага этапу па Садовым кольцы.