![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f3/Eyzies-Cro-Magnon-3.jpg/640px-Eyzies-Cro-Magnon-3.jpg&w=640&q=50)
Пячора Кра-Маньён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кра-Маньё́н (фр.: Cro-Magnon) — пячора ў горадзе Лез-Эзі-дэ-Таяк-Сірой (фр.) (бел. дэпартамента Дардонь на паўднёвым захадзе Францыі, вядомая дзякуючы астанкам дагістарычнага чалавека, знойдзеных тут у 1868 французскім палеантолагам Луі Лартэ (фр.) (бел.. Пячора дала назву ўсім людзям эпохі верхняга палеаліту — краманьёнцы. Акрамя чалавечага пахавання тут былі знойдзеныя крэмневыя прылады, а таксама ўпрыгажэнні, якія адносяцца да Арыньякскай і Гравецкай культур, датаваных прыкладна 30 тыс. г. да нашай эры. З пяці знойдзеных шкілетаў адзін належыць немаўляці, а чатыры - дарослым людзям з узростам больш за пяцьдзесят гадоў. Гэтым Кра-Маньён адрозніваецца ад іншых падобных знаходак на тэрыторыі Еўропы, дзе, у асноўным, былі знойдзеныя астанкі маладых людзей і падлеткаў.
Кра-Маньён | |
---|---|
фр.: Cro-Magnon | |
![]() | |
Каардынаты: 44°56′25″ пн. ш. 01°00′35″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Дардонь |
![]() |
У гэтым жа раёне ў 1901 у пячоры Камбарэль былі знойдзены больш за 400 наскальных зааморфных і антрапаморфных малюнкаў, якія адносяцца да эпохі верхняга палеаліту.