Піксель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Піксель

Пі́ксель (en:pixel, скар. ад en:picture's element, элемент выявы) — найдрабнейшая адзінка лічбавай выявы ў растравай графіцы.

Thumb
Павялічаная выява, выкананая ў растравай графіцы: злева — з паўторам пікселяў, справа — з бікубічнай інтэрпаляцыяй

Кожны піксель выявы — аб'ект, які характарызуецца пэўным колерам або градацыяй шэрага колеру. Адзін піксель можа захоўваць інфармацыю толькі пра адзін колер, што і асацыюецца з ім.

Таксама піксель — гэта найменшая адзінка выявы, якая атрымоўваецца з дапамогай графічных сістэм вываду інфармацыі (камп'ютарныя маніторы, прынтары і г. д.). У сучасных графічных сістэмах часцей за ўсё мае квадратную форму. Ад колькасці пікселяў залежыць дэталёвасць выявы.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.