Пінкавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пі́нкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Пінкавічы.
Хуткія факты Пінкавіцкі сельсавет, Краіна ...
Пінкавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пінскі раён |
Уключае | 2 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Пінкавічы |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 24 верасня 1998 |
Дата скасавання | 3 чэрвеня 1957 |
Насельніцтва (2019) | 4 653 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Высокаўскага сельсавета[1]. 3 чэрвеня 1957 года Пінкавіцкі сельсавет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Аснежыцкага сельсавета[2].
Утвораны зноў 24 верасня 1998 года з часткі Аснежыцкага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4593 чалавекі[4], з іх 94,5 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 2,2 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 4653 чалавекі[6].