Пірэвіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пірэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Пірэвічы.
Пірэвіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жлобінскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Пірэвічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 722 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 11 лютага 1960 года ў склад сельсавета з Стараруднянскага сельсавета перададзена вёска Рудзенка[1]. 1 снежня 1966 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Скяпнянскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Баравуха, Малінаўка, Нясоеў Бор, Скепня, Сухі Востраў і Шчытнае)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Пірэвіцкага сельсавета 14 населеных пунктаў[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2040 чалавек[4], з іх 92,1 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 2,4 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1722 чалавекі[6].