![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0e/Rogier_van_der_Weyden%2527s_self_portrait._Detail_of_Trajan_and_Herkinbald_Tapestry%252C_before_1461%252C_Bernisches_Historisches_Museum%252C_Berne..jpg/640px-Rogier_van_der_Weyden%2527s_self_portrait._Detail_of_Trajan_and_Herkinbald_Tapestry%252C_before_1461%252C_Bernisches_Historisches_Museum%252C_Berne..jpg&w=640&q=50)
Рагір ван дэр Вэйдэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рагір ван дэр Вэ́йдэн (нідэрл.: Rogier van der Weyden; каля 1400, г. Турнэ, Бельгія — 18 чэрвеня 1464, Брусель) — нідэрландскі жывапісец, прадстаўнік ранняга нідэрландскага Адраджэння.
Рагір ван дэр Вэйдэн | |
---|---|
нідэрл.: Rogier van der Weyden | |
![]() Найбольш верагодны аўтапартрэт Рагіра ван дэр Вэйдэна. Дэталь габелена з гісторыяй Траяна і Херкінбальда, вырабленага па карціне Рагіра "Правасуддзе Траяна" да 1461 (карціна загінула ў XVII ст.). Гістарычны музей, Берн (руск.) (бел. | |
Імя пры нараджэнні | нідэрл.: Rogier de le Pasture |
Дата нараджэння | не раней за 1399 і не пазней за 1400 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 чэрвеня 1464[2] ці 16 чэрвеня 1464[3][4] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Падданства | фламандзец |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, ілюмінатар рукапісаў, архітэктурны чарцёжнік |
Жанр | партрэт |
Мастацкі кірунак | Ранні нідэрландскі жывапіс[d][1] |
Уплыў | Ян ван Эйк, Рабер Кампен |
Уплыў на | Еранім Босх, Хаймэ Угэ |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0e/Weyden_madonna_1440.jpg/640px-Weyden_madonna_1440.jpg)
Разам з Янам ван Эйкам лічыцца адным з заснавальнікаў і найбольш уплывовых майстроў[6] ранненідэрландскага жывапісу (руск.) (бел.. Творчасць ван дэр Вэйдэна сфакусавана на зразуменні індывідуальнасці чалавечай асобы ва ўсёй яе глыбіні. Захаваўшы спірытуалізм (руск.) (бел. папярэдняй традыцыі, ван дэр Вейден напоўніў старыя выяўленчыя схемы рэнесанснай канцэпцыяй актыўнай чалавечай асобы, дапоўніў іх глыбокім псіхалагізмам і эмацыйнай інтэнсіўнасцю. У канцы жыцця, па словах ВСЭ, «адмаўляецца ад універсалізму мастацкага светаўспрымання ван Эйка і канцэнтруе ўсю ўвагу на ўнутраным свеце чалавека».
Зазнаў уплыў Р. Кампена, у якога, верагодна, вучыўся. 3 1435 працаваў у Бруселі. У 1450 наведаў Італію.