Радапсін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Радапсі́н[1], або зрокавы пурпур[1] — складанае бялковае святлоадчувальнае рэчыва чырвонага колеру (хромапратэід), якое ёсць у фотарэцэптарах сятчаткі вока (у палачках). Фотахімічныя ператварэнні радапсіну — аснова змрокавага зроку.
Зыходнае рэчыва для ўтварэння радапсіну — альдэгід вітаміну А і бялок.