![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5a/Humaniris.jpg/640px-Humaniris.jpg&w=640&q=50)
Радужная абалонка
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ірыс.
Радужная абалонка, раёк[1], і́рыс (лац.: iris) — тонкая рухомая дыяфрагма вока ў хрыбетных з адтулінай (зрэнкай) у цэнтры; размешчана за рагавіцай, паміж пярэдняй і задняй камерамі вока, перад крышталікам. Практычна святлонепранікальная. Змяшчае пігментныя клеткі (у сысуноў меланацыты), кругавыя мышцы, якія звужаюць зрэнку, і радыяльныя, якія пашыраюць яго. Недахоп пігменту ў радужнай абалонцы (у гэтым выпадку вока мае чырванаватае адценне) спалучаецца з недастатковай пігментацыяй скуры, валасоў (альбінізм). Радужная абалонка большасці рыб не змяшчае мышц, і зрэнка не змяняе дыяметра. Радужная абалонка галаваногіх малюскаў — радужына.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5a/Humaniris.jpg/320px-Humaniris.jpg)