From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́дыус-ве́ктар пункта ў прасторы — гэта вектар, які злучае пачатак каардынат з гэтым пунктам і накіраваны да яго.
Каардынаты пункта з'яўляюцца каардынатамі яго радыус-вектара. Такім чынам, радыус-вектар адназначна ідэнтыфікуе пункт у прасторы. Абсалютная велічыня радыус-вектара складае адлегласць пункта ад пачатку каардынат.
У трохмернай простакутнай дэкартавай сістэме каардынат радыус-вектар можна запісаць наступным чынам:
дзе x, y, z — каардынаты (абсцыса, ардыната і апліката) пункта, а , і — орты адпаведных каардынатных васей.
Таксама радыус-вектар можна запісаць як
Тут r — велічыня радыус-вектара, а — яго орт. Такі запіс адметны тым, што ён прадстаўляе вектар як здабытак двух множнікаў, першы з якіх характарызуе яго велічыню, а другі — напрамак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.