Ратбуры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ратбуры[2] (тайск. ราชบุรี) — горад на захадзе Тайланда, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||
Закрыць
Горад знаходзіцца ва ўсходняй частцы правінцыі, на берагах ракі Мэкхлонг, за 65 км на паўднёвы захад ад сталіцы краіны Бангкока. Абсалютная вышыня — 5 метраў над узроўнем мора. Па дадзеных перапісу 2000 года колькасць насельніцтва горада — 82 803 чалавек. У ваколіцах Ратбуры вядзецца здабыча флюарыту і волава.