Рачэнскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рачэ́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Рачэнь.
Рачэнскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Любанскі раён |
Уключае | 42 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Рачэнь |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 2 692 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Любанскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці. У 1971 годзе скасаваны хутары Васькава Гара, Кацічава і Свісціна[1], у 1980 годзе — хутар Папарыха[2].
28 мая 2013 года межы сельсавета былі пашыраныя ў выніку далучэння да яго тэрыторыі часткі скасаванага Ляхаўскага сельсавета з наступнымі населенымі пунктамі: Асавец, Барок, Дубілаўка, Жораўка, Ляхаўка, Песчанец 1, Песчанец 2, Слабодка, Турок, Фёдараўка[3]. 16 кастрычніка 2018 года скаваны хутар Каценін[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (33 населеныя пункты) — 3039 чалавек[5], з іх 97,3 % — беларусы, 1,7 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года (42 населеныя пункты) — 2692 чалавекі[7].