Ромул Аўгуст
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фла́вій Ро́мул Аўгу́ст[1] (лац.: Flavius Romulus Augustus), Ро́мул Аўгу́стул (лац.: Romulus Augustulus)[2], больш вядомы ў рымскай гістарыяграфіі як Ро́мул Аўгу́ст, — апошні імператар Заходняй Рымскай імперыі, які кіраваў у 475—476 гадах.
Флавій Ромул Аўгуст | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Flavius Romulus Augustus | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юлій Непат | ||||||
Нараджэнне | |||||||
Смерць | |||||||
Бацька | Арэст[d] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Дзейнасць | імператар | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ромул, які вылучаўся толькі сваёй прыгажосцю[3], быў узведзены на трон у юнацкім узросце сваім бацькам, военачальнікам Арэстам, які зрынуў імператара Юлія Непата. Але яго прэтэнзіі на ўладу не былі прызнаны ні гальскім намеснікам Сіягрыем (англ.) (бел., ані ўладаром Усходняй Рымскай імперыі, ані Непатам, які знаходзіўся ў Далмацыі[2]. Замест малалетняга імператара краінай кіраваў яго бацька. У выніку, пасля 10-месячнага кіравання Ромул быў зрынуты правадыром герулаў Адаакрам і выпраўлены ў выгнанне ў Кампанію, дзе, магчыма, і памёр[4].