Ружа Лютэра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пяча́тка Лю́тэра або ру́жа Лю́тэра — шырока вядомы сімвал лютэранства. Пячатка была распрацавана для Марціна Лютэра па загадзе саксонскага князя Іаана-Фрыдрыха ў 1530 годзе, калі Лютэр знаходзіўся ў Кобургскай крэпасці падчас Аўгсбургскага рэйхстага. Лазарус Шпэнглер, якому Лютэр напісаў сваё ніжэйпрыведзенае вытлумачэнне, паслаў Лютэру малюнак гэтага друку. Лютэр бачыў яе як кампендыум, кароткі выклад сваёй тэалогіі і веры, пазней ён выкарыстоўваў пячатку для пацверджання аўтарства сваёй перапіскі. 15 верасня 1530 года Лютэр паінфармаваў Філіпа Меланхтана, што прынц нанёс яму візіт у Кобургскай крэпасці і паднёс яму пярсцёнак з пячаткай[1].