Румянцава (станцыя метро)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Румянцава.
«Румянцава» — станцыя Маскоўскага метрапалітэна і першая станцыя, якая знаходзіцца на тэрыторыі Новай Масквы (селішча Маскоўскі), размешчана на Сакольніцкай лініі, паміж станцыямі «Трапарова» і «Салар’ева». Знаходзіцца за МКАД ля Кіеўскай шашы, прылягае да бізнес-парку «Румянцава», названаму па аднайменнай вёсцы, якая знаходзіцца паблізу[1]. Станцыя адкрыта 18 студзеня 2016 года[2]. З’яўлялася самай кароткай па працягласці знаходжання канчатковай за ўсю гісторыю Маскоўскага метрапалітэна (29 дзён), да падаўжэння лініі да станцыі «Салар’ева».
Хуткія факты «Румянцава», Дата адкрыцця ...
«Румянцава» | |
---|---|
Маскоўскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 18 студзеня 2016 года |
Праектная назва | Кіеўская шаша |
Раён | Маскоўскі |
Акруга | Новамаскоўская |
Тып | калонная трохпралётная мелкага залажэння |
Глыбіня залажэння, м | 12 |
Тып платформаў | астраўная |
Форма платформаў | прамая |
Выхад да вуліц | Кіеўская шаша |
Наземны транспарт |
А: 309, 343, 385, 486, 490, 569, 611, 707, 890, 964 (у бок вобласці) |
Суседнія станцыі | Трапарова і Салар’ева |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць