Руіны Ніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Руіны Ніі (кіт.: 尼雅遗址, Níyǎ Yízhǐ) ― месца археалагічных раскопак, размешчанае прыблізна ў 115 км на поўнач ад сучаснага пасёлка Нія (руск.) (бел. на паўднёвым краі Тарымскай упадзіны ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне Кітая. Старажытнае месца было вядома спрадвеку на мове мясцовых жыхароў як «Кадота» (Caḍ́ota) і на кітайскай мове ў часы дынастыі Хань — як «Цзінцзюэ». На месцы раскопак былі выяўленыя шматлікія старажытныя артэфакты.
Хуткія факты Руіны Ніі, Краіна ...
Славутасць | |
Руіны Ніі | |
---|---|
38°00′00″ пн. ш. 82°41′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Нія некалі была буйным гандлёвым цэнтрам у аазісе на адгалінаванні Вялікага шаўковага шляху ў паўднёвай частцы пустыні Такла-Макан. У старажытныя часы тут праходзілі вярблюджыя караваны, якія перавозілі тавары з Кітая ў Сярэдняю Азію[2][3].