Саамская літаратура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Саамская літаратура — літаратура на саамскіх мовах, родных мовах саамаў, народа Паўночнай Еўропы, які жыве ў Нарвегіі, Расіі, Фінляндыі і Швецыі. Часта да саамскай літаратуры адносяць творы пісьменнікаў, якія з’яўляюцца саамамі па паходжанню, незалежна ад мовы гэтых твораў.
Колькі-небудзь старажытнай пісьмовай гісторыі літаратуры саамаў не існуе, але вусныя сказанні, якія перадаваліся ад старэйшых малодшым, сягаюць у глыбіню стагоддзяў. Праз казкі і паданні, міфы, песні, прыказкі і загадкі ад пакалення да пакалення перадаваліся светасузіральныя, культурныя і маральныя традыцыі саамаў, важныя для іх жыцця назіранні і веды.