Сакрэтныя турмы ЦРУ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сакрэтныя турмы ЦРУ — засакрэчаныя ўстановы за межамі ЗША, дзе, па сцвярджэнні амерыканскіх уладаў, утрымліваліся падазраваныя ў тэрарыстычнай дзейнасці[1]. Звесткі аб дадзеных засакрэчаных месцах былі апублікаваны праваабарончымі арганізацыямі і сусветнай прэсай. Пачынаючы з 2 лістапада 2005 года, дадзеныя звесткі з’явіліся і ў амерыканскай прэсе («The Washington Post»).
У 2006 годзе прэзідэнт ЗША Джордж Буш-малодшы афіцыйна прызнаў факт існавання такіх турмаў. У сваёй прамове на дадзеную тэму ён заявіў пра тое, што гэтыя ўстановы былі неабходны па меркаваннях бяспекі і што ўтрымліваліся там толькі асабліва небяспечныя асобы, падазраваныя ў тэрарызме[2].