![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/40/Herb_Prawdzic.svg/langbe-640px-Herb_Prawdzic.svg.png&w=640&q=50)
Салагубы
вялікалітоўскі шляхецкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Салагубы, Давойна-Салагубы — шляхецкі род гербу «Праўдзіч». З XVII ст. ужывалі прыдомак Давойна, з XVIII ст. карысталіся графскім тытулам.
Паходзілі ад Андрэя, які жыў у 2-й палове XV ст.[1] Па пераездзе Яна Салагуба ў Расійскую імперыю яго нашчадкі 27 лютага 1861 атрымалі пацверджанне графскага тытулу.