Сандра Элкасевіч, у дзявоцтве Перкавіч (харв. Sandra Perković; нар. 21 чэрвеня 1990 года, Заграб, Югаславія) — харвацкая кідальніца дыска, двухразовая алімпійская чэмпіёнка (2012, 2016), двухразовая чэмпіёнка свету (2013, 2017), 6-разовая чэмпіёнка Еўропы (2010, 2012, 2014, 2016, 2018, 2022).

Хуткія факты Сандра Элкасевіч, Агульная інфармацыя ...
Лёгкая атлетыка
Сандра Элкасевіч
харв.: Sandra Perković
Thumb
Агульная інфармацыя
Пол жанчына[1]
Спецыялізацыя кіданне дыска
Нарадзілася 21 чэрвеня 1990(1990-06-21)[2] (34 гады)
Грамадзянства
Гады кар’еры з 2009
Рост 183 см
Вага 85 кг
IAAF 14263753
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Лёгкай атлетыкай пачала займацца ва ўзросце 8 гадоў, у 2009 годзе перанесла складаную аперацыю па выдаленні апендыкса, пасля якой страціла ў вазе 15 кг. Да 2010 года вярнула ранейшую спартовую форму і выйграла свой першы буйны турнір — чэмпіянат Еўропы. Улетку 2011 года была абвінавачаная ва ўжыванні допінгу (у спробах былі выяўленыя сляды ўжывання метылгексаміну), пасля чаго спартсменка была дыскваліфікаваная на 6 месяцаў. У 2012 годзе зноў выйграла чэмпіянат Еўропы.

У 2012 годзе з вынікам 69,11 метраў выйграла залаты медаль на Алімпійскіх гульнях у Лондане. У 2016 годзе ў Рыа паўтарыла гэта дасягненне з вынікам 69,21 метраў.

30 мая 2014 года стала пераможцай спаборніцтваў Prefontaine Classic з рэкордам спаборніцтваў 69,32 м. Выйграла чэмпіянат Еўропы ў кіданні дыска, устанавіўшы асабісты рэкорд 71,08 м.

У 2017 годзе з вынікам 70,31 метра выйграла залаты медаль на чэмпіянаце свету ў Лондане.

На Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа не здолела заваяваць медаль, у фінале з вынікам 65,01 м заняла чацвёртае месца.

У 2022 годзе ў Юджыне выйграла медаль у кіданні дыска на пятым чэмпіянаце свету запар. На гэты раз Пярковіч стала другой з вынікам 68,45 м, золата выйграла кітаянка Фэн Бінь, якая ўстанавіла асабісты рэкорд (69,12 м).

16 жніўня 2022 года ў Мюнхене Пярковіч выйграла золата чэмпіянату Еўропы шосты раз запар. У фінале харватка кінула на 67,95 м, немка Крысцін Прудэнц адстала ўсяго на 8 см. Перкавіч стала самай тытулаванай спартсменкай у гісторыі чэмпіянатаў Еўропы па лёгкай атлетыцы, зраўняўшыся з нямецкай бягункай Марытай Кох, якая выйграла 6 залатых медалёў у 1978—1986.

Зноскі

  1. Sandra Perkovic // World Athletics database
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54960205'></a>

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.