Санкуру
From Wikipedia, the free encyclopedia
Санку́ру[1] (фр.: Sankuru) — рака ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, правы прыток ракі Касаі (басейн Конга).
Хуткія факты Санкуру, Характарыстыка ...
Санкуру | |
---|---|
фр. Sankuru | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1200 км |
Басейн | каля 156 000 км² |
Расход вады | 700—4 300 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | правінцыя Катанга |
Вусце | Касаі |
• Каардынаты | 04°17′33″ пд. ш. 20°25′16″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Касаі → Конга → Атлантычны акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня ракі складае 1200[2][3] кіламетраў. Плошча вадазбору каля 156 000[2][3] км². Вытокі ракі знаходзяцца ў нагор’і на захадзе правінцыі Катанга. У вярхоўях да вадаспада Вольф рака называецца Лубілаш (Лубі[2]). Працякае ў глыбокай даліне, са шматлікімі парогамі і вадаспадамі. Даліна пашыраецца ніжэй вадаспада Вольф. Упадае ў Касаі каля горада Бена-бэнда. Расход вады ў вусці ад 700 да 4300 м³/с (сярэдні гадавы — 2 500 м³/с). Паводкі ў перыяд дажджоў, з верасня па красавік. Суднаходная прыкладна на 580 км ад вусця да горада Паніа-Мутомба[3]. Мае шэраг прытокаў. На рацэ ГЭС.