Сарагоса
муніцыпалітэт у Іспаніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сарагоса (значэнні).
Сараго́са[1] (ісп.: Zaragoza) — горад на паўночным усходзе Іспаніі, сталіца аўтаномнага рэгіёну Арагон, правінцыі Сарагоса і аднайменнай акругі (Comarca de Zaragoza).
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Размешчаны ў сярэднім цячэнні ракі Эбра, каля 200 метраў над узроўнем мора. На 1 студзеня 2007 года ў Сарагосе пражывае 654 390 чалавек, яна з’яўляецца пятым па велічыні горадам Іспаніі.