Сасандра
From Wikipedia, the free encyclopedia
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Сасандра (значэнні).
Саса́ндра (фр.: Sassandra) — рака ў Заходняй Афрыцы, у Кот-д’Івуары.
Хуткія факты Сасандра, Характарыстыка ...
Сасандра | |
---|---|
фр. Sassandra | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 650 км |
Басейн | 75 000 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 8°25′39″ пн. ш. 7°09′51″ з. д.HGЯO |
Вусце | Гвінейскі заліў |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 4°57′35″ пн. ш. 6°04′38″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня ракі 650[1][2] км. Плошча вадазбору 75 000[1] км². Сярэдні расход вады каля 800[1] м³/с, гадавы сцёк 26[1] км³. Рака бярэ пачатак на паўднёвых адгор’ях Леона-Ліберыйскага ўзвышша ва ўсходняй частцы Гвінеі[2], цячэ ў напрамку на поўдзень і ўпадае ў Гвінейскі заліў Атлантычнага акіяна каля горада Сасандра. На рацэ шмат парогаў і вадаспадаў. Паводкі ў верасні—кастрычніку. Рака несуднаходная, але дробныя судны даплываюць на адлегласць да 80 км ад вусця[2].