Светлагорская карцінная галерэя «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Светлагорская карцінная галерэя «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава — галерэя Светлагорска, створана 19 верасня 1992 года.
У 4-х выставачных залах экспазіцыйнай плошчай 232 м², экспануюцца творы вядомых прафесійных мастакоў Беларусі, далёкага і блізкага замежжа.
Неаднаразова паказвалі свае персанальныя выставы народныя мастакі Беларусі: Гаўрыла Вашчанка, Леанід Шчамялёў, Барыс Аракчэеў, Васіль Шаранговіч, Уладзімір Стэльмашонак; акадэмікі жывапісу і графікі: Анатоль Бараноўскі, Уладзімір Зінкевіч, Віктар Альшэўскі, Уладзімір Савіч, Уладзімір Басалыга, Валерый Славук, Фелікс Янушкевіч, Уладзімір Вішнеўскі, Павел Татарнікаў і інш.
Асноўны фонд карціннай галерэі налічвае больш за 450 работ: жывапіс, графіка, скульптура. Навукова-дапаможны фонд — 82 работы.
Штогод у карціннай галерэі экспануецца больш за 50 стацыянарных, выязных і абменных выстаў, з наведваннем каля 12000 чалавек. Праводзіцца каля 600 экскурсій, лекцыі.
Карцінная галерэя «Традыцыя» ўдастоена Міжнароднай прэміі часопіса «Актуалідат ХХ стагоддзе» ў Іспаніі.